ГалоўнаяМерапрыемствыТурызм для міру і развіцця
Сімвал беларускай нацыянальнай культуры
Храмы часу, памяці, думкі…

Турызм для міру і развіцця

Турызм для міру і развіцця
Іншыя мерапрыемствы
16 верасня – 14 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 16 верасня па 14 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Турызм для міру і развіцця”, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.

Гэты дзень быў заснаваны на трэцяй сесіі Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) у верасні 1979 года і штогод адзначаецца 27 верасня пачынаючы з 1980 года. Гэтая дата была выбрана не выпадкова. Яна супадае з важным у гісторыі развіцця турызму падзеяй – дзевяццю гадамі раней, 27 верасня 1970 года, Сусветная турысцкая арганізацыя прыняла свой Статут.

Мэта свята – прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязей паміж народамі розных краін. Дадзенае мерапрыемства заклікана прадэманстраваць патэнцыял турызму ў справе дасягнення Мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

Турызм – пасол міру, надзейны сродак паляпшэння ўзаемаразумення паміж народамі, распаўсюджвання ведаў аб багатай спадчыне розных цывілізацый і забеспячэння беражлівага стаўлення да вечных каштоўнасцей розных культур.

У гэтым годзе Сусветны дзень турызму адзначае сваё 40-годдзе. Гэты юбілей будзе праходзіць у вельмі няпростых для турыстычнай галіны ўмовах. Турызм як сфера дзейнасці панёс найбольшыя страты ад пандэміі COVID-19. Ні адна краіна не пазбегла яе наступстваў. Абмежаванні на паездкі і раптоўнае падзенне спажывецкага попыту прывялі да беспрэцэдэнтнага зніжэння паказчыкаў у сферы міжнароднага турызму, што, у сваю чаргу, згубна адбілася на эканоміцы ў цэлым і прывяло да маштабнай страты працоўных месцаў. Па даных Сусветнай турысцкай арганізацыі за першыя пяць месяцаў гэтага года міжнародныя турыстычныя патокі скараціліся больш чым напалову, а падзенне даходаў ад экспарту турыстычных паслуг склала прыкладна 320 млрд долараў ЗША. У агульнай складанасці ў сектары турызму пад пагрозай знаходзіцца каля 120 млн працоўных месцаў. Крызіс у сферы турызму таксама ўяўляе пагрозу для праграм, накіраваных на ахову дзікай прыроды і сусветнай культурнай спадчыны.

Для дапамогі ўрадам краін і прыватнаму бізнесу ў пераадоленні крызісу і для аднаўлення турызму як галіны, якая забяспечвае годныя працоўныя месцы, стабільныя даходы і абарону культурнай і прыроднай спадчыны Сусветная турысцкая арганізацыя распрацавала Глабальныя рэкамендацыі па аднаўленні турызму пасля пандэміі COVID-19.

Тэма Сусветнага дня турызму 2020 года – “Турызм і развіццё сельскіх раёнаў” – мае асаблівае значэнне ва ўмовах сённяшняга крызісу. Пазіцыянаванне развіцця сельскіх раёнаў у цэнтры турысцкай палітыкі праз утварэнне інвестыцый і тэхналогій дапаможа паспрыяць пераўтварэнню жыцця мільёнаў, захаваць навакольнае асяроддзе і культуру.

Развіццё турызму – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны. У рэспубліцы налічваецца больш за 15 тысяч аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні. Большую частку складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНВТО, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты
  • Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці краін і рэгіёнаў
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі
  • Эканоміка, геаграфія і арганізацыя міжнароднага турызму;
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турысцкага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць вандраваць.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам