ГалоўнаяМерапрыемствыСумленны грамадзянін
Спяшайцеся рабіць дабро!
“Я на плыце сваіх гадоў...”

Сумленны грамадзянін

Сумленны грамадзянін
Іншыя мерапрыемствы
1 верасня – 11 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 1 верасня па 11 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сумленны грамадзянін”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сымона Якаўлевіча Баранавых (1900–1942).

Сымон Баранавых (сапр. Баранаў) выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці – беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920–1930-я. У 1927 годзе апублікаваў першае апавяданне. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса “Беларусь калгасная”, у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Янкам Купалам. Пасля выхаду ў 1936 годзе ў свет аповесці “Новая дарога” пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці.

Малады пісьменнік, якому так хацелася ствараць новыя раманы, аповесці, паспеў толькі паспрабаваць сваё пяро да той незабыўна жахлівай ночы 3 лістапада 1936 года, калі яго беспадстаўна арыштавалі, выслалі ў Новасібірскую вобласць, а затым на Калыму, адкуль яму не суджана было вярнуцца... Памёр Сымон Баранавых у самым росквіце сіл, далёка ад роднай Беларусі. Абставіны склаліся так, што ён не змог ажыццявіць свае творчыя планы, якіх у яго было шмат. Але і тое, што ён паспеў зрабіць, ставіць яго імя побач з лепшымі празаікамі таго часу. Яго творы – самабытная, цікавая і яркая старонка ў развіцці нацыянальнай літаратуры.

На выстаўцы прадстаўлены зборнік апавяданняў “Злосць”, аповесці “Чужая зямля”, “Межы”, “Новая дарога”, аповесць для дзяцей “Пастка”, раман “Калі ўзыходзіла сонца”, зборнік “Новая дарога”, творы пісьменніка ў часопісах і літаратурных зборніках, пераклады.

Дапаўняюць экспазіцыю крытычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць Сымона Якаўлевіча.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Літаратуры і літаратарам міжваеннага перыяду (1920–1930 гадоў) прысвечаны віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам