ГалоўнаяМерапрыемствыПра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі
Будучыня за моладдзю!
Самы час ствараць гербарый!

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі
Іншыя мерапрыемствы
5 – 8 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106, 1-шы паверх).

На выставе прадстаўлены выданні, якія распавядаюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешняй палітыцы і знешнеэканамічных сувязях, традыцыі нашага народа і ўнікальныя прыродныя рэсурсы.

Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае публікацыі па гісторыі роднага краю, сацыяльна-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

У раздзеле “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” прадстаўлены кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія раскрываюць багатае культурнае жыццё і якія ствараюць прывабны вобраз рэспублікі.

На выставе таксама дэманструюцца артыкулы з перыядычных выданняў пра дасягненні ў галінах інфармацыйных, біятэхналогій, медыцыны, экалагічных і культурных ініцыятыў.

Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з найноўшай прадукцыяй беларускіх выдавецтваў, якая выйшла ў свет за апошнія тры гады.

Запрашаем наведаць выставу да 8 жніўня 2020 года.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам