ГалоўнаяМерапрыемствыНаперадзе часу
Брытанская канстытуцыя як прававы феномен
“Мультчытайка” паводле казкі М. Носава “Незнайка на Луне”

Наперадзе часу

Наперадзе часу
Іншыя мерапрыемствы
24 ліпеня – 10 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

100-годдзю з дня нараджэння пісьменнікаў-фантастаў Айзека Азімава і Рэя Брэдберы прысвечана выстаўка “Наперадзе часу”, якая размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха бібліятэкі.

100 год таму нарадзіліся Айзек Азімаў і Рэй Брэдберы – наватары, якія сталі класікамі і падарылі чытачам унікальны свет, таленавітыя прароцтвы і перасцярогі. Яны пачыналі ў эпоху, калі фантастыка была адной з разнавіднасцей таннага чытання, pulp fiction. Гэты жанр пасталеў разам з імі і стаў такім, якім мы яго ведаем і любім. У цэнтры ўвагі літаратурнай творчасці пісьменнікаў – сацыяльныя і маральныя аспекты тэхнічнага развіцця, праблемы актыўнай дзейнасці чалавека ў сучасным свеце, барацьба супраць зла і пагрозы вайны.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць галоўныя творы пісьменнікаў.

Самыя вядомыя з твораў “буйных формаў”, што прынеслі славу Рэю Брэдберы, – “451º па Фарэнгейце”, “Марсіянскія хронікі”, “Віно з дзьмухаўцоў”. Раман-антыўтопія  “451º па Фарэнгейце” распавядае пра будучыню, што чакае грамадства, у якім людзі не чытаюць кніг. “Віно з дзьмухаўцоў” – твор пра адно дзіцячае лета, што змясціла цэлы свет. “Марсіянскія хронікі” – адна з самых дзіўных кніг пісьменніка, дзе Марс – гэта планета нашай падсвядомасці, а марсіяне – вобраз нас саміх. На выстаўцы можна таксама пабачыць вядомы раман “Набліжаецца бяда” і незакончаны твор “Маскі” пра самотнага чалавека, які стварае сабе несапраўдны твар як адказ на абыякавасць атачэння.

Але самая вялікая па аб’ёме частка творчасці Рэя Брэдберы – гэта апавяданні. Менавіта ў гэтай форме ён дасягнуў вяршынь майстэрства, таму на выстаўцы значнае месца адводзіцца зборнікам апавяданняў розных гадоў: “Чалавек у малюнках”, “Лекі ад меланхоліі”, “Таямнічы карнавал” і інш.

Галоўныя тэмы ў творчасці Айзека Азімава – ачалавечванне робатаў і рассяленне людзей у космасе. Тэме робатаў прысвечаны шматлікія апавяданні і аповесці – “Я, робат”, “Стальныя пячоры”, “Аголенае сонца” – і цыкл раманаў “Дэтэктыў Элайджа Бэйлі і робат Даніэль Аліва”. Кнігі раскрываюць праблему ўзаемадзеяння людзей і робатаў і звязаныя з гэтым маральныя прынцыпы. Тры законы робататэхнікі, прыдуманыя Айзекам Азімавым, леглі ў аснову навукі пра штучны інтэлект. Пра засваенне космасу апавядаюць цыклы “Трэнтарыянская імперыя” і “Акадэмія”.

Азімаў быў самым знакамітым папулярызатарам навукі свайго часу,  навукова-папулярных кніг у яго было нават больш, чым мастацкіх. Яны ахопліваюць разнастайныя тэмы – ад фізікі і астраноміі да гісторыі і псіхалогіі. На выстаўцы можна пазнаёміцца са спадчынай Айзека Азімава і ў гэтым ракурсе.


Запрашаем наведаць выстаўку да 8 лістапада 2020 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам