ГалоўнаяМерапрыемствыУ песні я знайшоў сябе
Вясёлы клоўн
Небяспечныя сеткі: аб праблеме камп'ютарнай залежнасці

У песні я знайшоў сябе

У песні я знайшоў сябе
Іншыя мерапрыемствы
8 ліпеня – 3 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 8 ліпеня па 3 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “У песні я знайшоў сябе”, прысвечаная 80-годдзю кампазітара Давіда Фёдаравіча Тухманава.

Творчасць народнага артыста Расіі Давіда Тухманава добра знаёма жыхарам постсавецкай прасторы. “Как прекрасен этот мир”, “Эти глаза напротив”, “День Победы”, “Мой адрес – Советский Союз”, “Последняя электричка” сталі хітамі савецкай эстрады. Песні кампазітара папоўнілі рэпертуар такіх вядомых выканаўцаў як І. Кабзон, С. Ратару, В. Лявонцьеў, В. Абадзінскі, ансамблей “Весёлые ребята” і “Самоцветы”.

Для творчасці Д.Ф. Тухманава характэрны не толькі класічныя эстрадныя песні, але і наватарскія кампазіцыі. У сваіх творах ён выкарыстоўвае як багаты арсенал сродкаў эстраднай музыкі розных стыляў, у тым ліку рока, так і прыёмы сімфанічнай, камернай, інструментальнай музыкі.

Акрамя песень Д. Тухманаў працуе над дзіцячымі музычнымі праектамі, піша музыку да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. У апошнія гады Давід Фёдаравіч спрабуе сябе ў новых жанрах. Ім створаны цыклы балад і рамансаў на вершы І. Аненскага, Г. Тракля, А. Пушкіна, паэма для скрыпкі і аркестра “Святая ноч”, опера “Царыца”, араторыя “Легенда пра Ермака”.

На выставе прадстаўлены шматлікія нотныя зборнікі з песнямі Давіда Тухманава, песенныя цыклы для дзяцей “Бякі-букі”, “Знаёмыя насякомыя”, “Залатая горка” і інш.

Аўдыядакументы знаёмяць з альбомамі Давіда Тухманава “По волне моей памяти”, “НЛО”, “Как прекрасен мир”, “Ступени”, “Военные песни”, даюць магчымасць праслухаць песні кампазітара ў выкананні вядомых эстрадных спевакоў.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра Д.Ф. Тухманава з кніг і перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам