ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”
Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы
Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”

Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”
Іншыя мерапрыемствы
26 чэрвеня – 6 кастрычніка
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя “Панарама”
Месца правядзення

З 26 чэрвеня на агляднай пляцоўцы бібліятэкі пачала працаваць выстаўка жывапісу “Дзіва жыцця”.

Экспазіцыя прадстаўляе работы мастака Уладзіміра Ісачанкі, створаныя цягам 1980–2010-х гадоў. Партрэты, пейзажы, нацюрморты з асаблівым характарам – псіхалагічныя, поўныя напружання і перажыванняў. Аўтар цікавіцца парадаксальнай і супярэчлівай сутнасцю жыцця, асэнсоўвае яго дысбаланс, шукае гармонію, адказы на філасофскія і жыццёвыя пытанні. Кожная з работ прасякнута духоўным светаўспрыманнем мастака, усведамленнем таго, што жыццё – гэта дзіва. Кожная – своеасаблівы адбітак духоўных пошукаў аўтара.

Уладзімір Ісачанка – мастак-жывапісец, іканапісец, член Беларускага саюза мастакоў і міжнароднай гільдыі жывапісцаў. З 1992 па 2009 год працаваў завучам-выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе № 1 імя В.К. Цвіркі. Творы аўтара знаходзяцца ў Мастацкай галерэі М.А. Савіцкага, у мастацкіх галерэях Англіі, Германіі, Польшчы, Расіі і прыватных калекцыях Беларусі, Ізраіля, Швейцарыі.

Наведаць выстаўку можна да 6 кастрычніка 2020 года ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам