ГалоўнаяМерапрыемствыВайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне
Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”
Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне
Іншыя мерапрыемствы
1 ліпеня – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”. Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Мерапрыемства сімвалічна пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выстаўка з’яўляецца трэцім – завяршальным – этапам маштабнага культурна-гістарычнага праекта, арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам краязнаўца і калекцыянера, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы будуць прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якая збіралася не адно дзесяцігоддзе. Некаторыя з экспанатаў перададзены Уладзімірам Аляксеевічам у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У экспазіцыі дэманструюцца ўнікальныя рукапісныя дакументы, карты, старадрукі, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Цэнтральную частку займае серыя кніг “У пошуках страчанага” і іншыя выданні Уладзіміра Ліхадзедава, у якіх змешчаны ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, што адлюстроўваюць гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў перыяды вайны і міру з 1812 па 1945 год.

У рамках выстаўкі адбудзецца прэзентацыя некалькіх выданняў Выдавецкага дома “Звязда”, прымеркаваных да 75-годдзя Перамогі, – “Блокада”, “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, а таксама выдавецтва “Альфа-книга” – “Беларусь шматнацыянальная”.

"Паштоўка для кожнага!" – такі добры падарунак, а менавіта –рэпрынты паштовак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава атрымаюць усе ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі. Таксама будзе магчымасць даведацца пра актуальныя падзеі ХІХ стагоддзя з “Губернскіх ведамасцей” і ўзяць копіі старонак на памяць.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104).
Уваход на мерапрыемства вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або карце сацыякультурнага цэнтра.

Наведаць выстаўку можна да 27 снежня 2020 года.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне".

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам