ГалоўнаяМерапрыемствыВакол свету па кніжных старонках
Прадстаўляем новую экскурсію па творчасці Васіля Быкава
Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры

Вакол свету па кніжных старонках

Вакол свету па кніжных старонках
Іншыя мерапрыемствы
15 чэрвеня – 26 жніўня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выстаўку “Вакол свету па кніжных старонках” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Кніга – мудры настаўнік ўсяго чалавецтва. З маленства да глыбокай старасці яна суправаджае нас, быццам верны сябар. Кнігі пашыраюць кругагляд, заклікаюць да дзеянняў, уздымаюць настрой.

Менавіта кнігі – адна з галоўных крыніц натхнення для новых адкрыццяў. Яны пераносяць нас у далёкія краіны і дазваляюць адчуць мясцовую атмасферу, распавядаюць пра менталітэт розных народаў, асаблівасці іх культур. Пачытаўшы пра падарожжы, складана ўседзець дома: хочацца неадкладна выправіцца ў дарогу, даследаваць новыя мясціны і пабачыць на ўласныя вочы ўсё, пра што пішуць аўтары.

Кніжная выстава “Вакол свету па старонках кніг” не толькі дазволіць зазірнуць у самыя розныя куткі планеты, але і дапаможа выбраць краіну для наступнай паездкі, якая абавязкова адбудзецца!


Час работы выстаўкі
пн. – чц. 10.00–18.00
пт. 10.00–17.00
сб., ндз. – выходны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам