ГалоўнаяМерапрыемствыПяшчотаю прасветленае слова
Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца
Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы

Пяшчотаю прасветленае слова

Пяшчотаю прасветленае слова
Іншыя мерапрыемствы
20 сакавіка – 27 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 20 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пяшчотаю прасветленае слова”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Васілевіча Пысіна (1920–1981).

Рух чалавечай душы, яе боль і трывогі – галоўнае ў паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, заслужанага работніка культуры БССР Аляксея Пысіна. Паэтычны свет аўтара – драматычны, напружаны, прасякнуты болем за баявых сяброў, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, але ў той жа час яго паэзія непасрэдная і свежая, у ёй адчуваецца прыгажосць і навізна жыцця. Імкненне адчуць і зразумець людскія трывогі і клопаты, душэўны неспакой у роздуме аб нашчадках робяць творчасць паэта эмацыянальна дзейснай, абумоўліваюць яе агульначалавечае гучанне, гуманістычную скіраванасць у заўтрашні дзень.

Змест выстаўкі раскрываецца ў раздзелах: “Сучаснае і вечнае”, “На скрыжаванні часоў і дарог”, “Пад знакам дабраты” і “Паэт святла”.

Багатая літаратурная спадчына Аляксея Пысіна прадстаўлена зборам твораў аўтара ў 2 тамах, выбранымі творамі, кнігамі паэзіі “Наш дзень”, “Сіні ранак”, “Сонечная паводка”, “Ёсць на свеце мой алень”, “Яшчэ не скончана дарога …”, “Аляксей, Дзяніс, Алёнка” і іншымі. Таксама да ўвагі наведвальнікаў – яго творы ў шматлікіх калектыўных зборніках, сярод якіх “Мы – беларусы”, “Бязмежжа зорнага сяйва”, “Пакланюся матулі роднай”.

Вядомы Аляксей Пысін і за межамі нашай краіны. Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны перакладам твораў пісьменніка на мовы свету.

Апошні раздзел экспазіцыі знаёміць аматараў паэта з матэрыяламі пра жыццёвы і творчы шлях Аляксея Васілевіча.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сугучча

22.10.2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Рэстаўрацыйная майстэрня

27.10.2020

28 кастрычніка ў бібліятэцы адбудуцца заняткі для дзетак “Рэстаўрацыйная майстэрня” ў рамках “Клуба кніжных прафесараў”.

Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі

23.10.2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Скарыназнаўства ў Францыі

21.10.2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Агульная будучыня агульнымі сіламі

16.10.2020

З 16 кастрычніка па 11 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

15.10.2020

23 кастрычніка запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111