ГалоўнаяМерапрыемствыЯкім быў шлях да Вялікай Перамогі?
Назіранне за сусветным навакольным асяроддзем: надвор’е, клімат, водныя рэсурсы
Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі

Якім быў шлях да Вялікай Перамогі?

Якім быў шлях да Вялікай Перамогі?
Іншыя мерапрыемствы
17 сакавіка – 13 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэі “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

17 сакавіка ў 11.00 у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) пройдзе адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Усходняй Еўропы ад нацызму.

Экспазіцыя складаецца з 30 планшэтаў, якія пазнаёмяць наведвальнікаў выставы з фотаздымкамі, дакументамі, фактычнымі данымі, картамі, плакатамі, старонкамі перыядычнага друку, сцягамі, замалёўкамі, узнагароднымі лістамі і іншымі матэрыяламі аб вызваленчым руху Усходняй Еўропы ад нацызму.

Унікальныя матэрыялы, у тым ліку і тыя, што доўгі час захоўваліся пад грыфам “цалкам сакрэтна”, сведчаць пра ход баявых дзеянняў, палітыка-маральны стан часцей Чырвонай арміі, а таксама пра ўзаемадзеянне з мясцовымі органамі кіравання па наладжванні інфраструктуры і мірнага жыцця, пра гуманітарную дапамогу, якая аказваецца савецкімі салдатамі мясцоваму насельніцтву.

Наведаць выставу можна да 13 красавіка 2020 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход на мерапрыемства – вольны, у іншыя дні па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы “Шлях да Перамогі: гістарычныя крыніцы сведчаць”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам