ГалоўнаяМерапрыемствыПравобраз еўрапейскай Канстытуцыі
Якім быў шлях да Вялікай Перамогі?
Размова з адвакатам аб правах і абавязках прызыўнікоў

Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі

Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі
Іншыя мерапрыемствы
16 сакавіка – 30 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 347
Месца правядзення

“Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі” – выстава рарытэтаў з Беларусі і Латвіі, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, адкрыецца 16 сакавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Беларусы аднымі з першых у свеце займелі канстытуцыйнае заканадаўства. Статут Вялікага Княства Літоўскага, складзены па-беларуску і зацверджаны ў 1588 г., меў усе рысы сапраўднай Канстытуцыі. Яго з’яўленне паставіла наш народ на п’едэстал пачынальнікаў канстытуцыйнага заканадаўства ў Еўропе і свеце.

Вельмі паказальна, што старажытная беларуска-літоўская Канстытуцыя, перанятая многімі народамі, стала асновай прававой сістэмы розных краін. Статут ВКЛ 1588 г. выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі прускага права ў канцы XVI ст., складанні Саборнага ўлажэння 1649 г. у Маскоўскім царстве, быў пісьмовым зводам дзеючага права і ўжываўся ў судах на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі.

З гэтай мэтай Статут перакладаўся на мовы замежных краін, дзе таксама меў афіцыйнае выкарыстанне. Так, у XVIІ–ХІХ стст. ён быў перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы і фактычна стаў правобразам еўрапейскай Канстытуцыі, пабудаванай на прынцыпах дэмакратыі, роўнасці, справядлівасці, вяршэнства права.

На выставе ўпершыню шырокай публіцы будзе прадстаўлены амаль нікому не вядомы спіс Статута ВКЛ 1588 г. у перакладзе на нямецкую мову пачатку ХVIІІ ст. са збору адной са старэйшых бібліятэк Еўропы – Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта. Ён сведчыць пра афіцыйнае выкарыстанне беларуска-літоўскай протаканстытуцыі на землях Латвіі і пацвярджае старажытныя культурныя, эканамічныя і палітычныя сувязі нашых народаў.

1-Latstatut.jpg

Таксама ў экспазіцыі можна пабачыць друкаваныя асобнікі Статута XVIІ–XIX стст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на іншых еўрапейскіх мовах, якія сведчаць пра шырокі ўплыў беларускай прававой культуры на фарміраванне міжнароднага канстытуцыйнага заканадаўства.

Выстава арганізавана пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 чэрвеня 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і заказу экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выставы “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”.


Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам