ГалоўнаяМерапрыемствыНацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам
Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!
У бібліятэцы адзначылі самае мужнае свята ў годзе

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам
Іншыя мерапрыемствы
7 сакавіка 2020 года
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

7 сакавіка чытач Нацыянальнай бібліятэкі, піяніст і кампазітар Андрэй Кіранаў у сваім сольным канцэрце выканае творы Ф. Ліста, А. Друкта, С. Пракоф’ева, Г. Свірыдава, М. Мусаргскага, У. Горавіца, а таксама свае ўласныя . Пра кожны выкананы твор Андрэй Кіранаў раскажа кароткую гісторыю. Канцэрт праводзіцца сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі”.

Запрашаем усіх жадаючых у суботу 7 сакавіка ў 15.00 у галерэю “Лабірынт” (3-ці паверх).

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама, як прайшоў сольны канцэрт Андрэя Кіранава.

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

30.04.2021

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.



Бібліятэкарам
111