ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"
Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць
Святочнае мерапрыемства “Самы дужы”

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"
Іншыя мерапрыемствы
19 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

У гісторыі беларускага народа ёсць шмат велічных постацей, якія па праву лічацца духоўнымі арыенцірамі нацыі. Сярод іх – выдатны беларускі пісьменнік, паэт-дэмакрат, публіцыст Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч (1840–1900). Яго паэзія стала адказам для сучаснікаў на вострыя і глыбокія духоўныя пытанні. Фактычна за некалькі гадоў вершы набылі папулярнасць і сталі жыць у беларускім асяроддзі сваім жыццём. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую, венгерскую, літоўскую, нямецкую, сербскую і іншыя мовы свету.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” – менавіта гэтыя словы, якія ведае кожны беларус, з прадмовы да першага зборніка вершаў Ф. Багушэвіча “Dudka białaruskaja” паслужылі асновай для назвы рэсурсу.

Кожны знойдзе ў гэтым выданні тое асаблівае, што яго зацікавіць і закране: электронныя копіі першых прыжыццёвых выданняў паэта, сярод якіх “Dudka białaruskaja” 1891 і 1896 гг., вершаваны зборнік “Smyk białaruski” 1894 г.; даследаванні жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка літаратуразнаўцаў У. Содаля, Я. Янушкевіча, Г. Кісялёва, І. Запрудскага і інш. Рэсурс дае магчымасць паглядзець на асобу Францішка Багушэвіча вачыма мастакоў, пранікнуцца ўшанаваннем яго памяці, пачытаць лісты і рукапісы самога паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, убачыць фатаграфіі з фондаў Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Выданне будзе карысным для шырокага кола карыстальнікаў – ад школьнікаў і студэнтаў да выкладчыкаў і навукоўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, літаратурай і культурай роднага краю.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход вольны.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам