ГалоўнаяМерапрыемствыАнхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Паглядзіце на краявіды Беларусі на здымках Васіля Белякова
Гонар беларускай навукі

Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя мерапрыемствы
8 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

8 лютага ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” ладзяцца ўнікальныя заняткі з паэткай Анхелай Эспіноса.

Чакаецца размова пра кнігі, мовы і літаратуру. Вядома, пачытаем вершы. Кожны ўдзельнік зможа задаць пытанні і атрымаць на памяць аб сустрэчы аўтограф знакамітай госці.

Анхела Эспіноса нарадзілася ў іспанскім горадзе Малага і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць гадоў. Яна валодае шматлікімі мовамі, вывучае беларускую мову і літаратуру, абараніла ў Іспаніі дысертацыю па беларускай літаратуры, піша вершы на беларускай мове.

Аўтарка зборнікаў вершаў і прозы “Раяль ля мора” (2015), “Памяць пра будучыню” (2015), “Pomme de ciel” (2017) і “Колер крылаў. Паэзія і проза” (2019). Творы Анхелы друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя” і інш.

У 2017 годзе яна пераклала на іспанскую мову вершы Максіма Багдановіча, якія ўвайшлі ў выдадзены ў Мадрыдзе зборнік “Згукі маёй Бацькаўшчыны”.


Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Дата: 8 лютага 2020 г.
Пачатак: 15.00.
Месца: музей кнігі (пам. 347).

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам