ГалоўнаяМерапрыемствы“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі
Дзень літаб’яднання “Маладняк”
Служэнне мастацтву

“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі

“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі
Іншыя мерапрыемствы
16 студзеня – 16 сакавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

16 студзеня ў межах рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і Дня літаб’яднання “Маладняк” музей кнігі запрашае а 16-й гадзіне на адкрыццё выставы “Маладнякоўскімі крокамі”.

“Маладняк” – першае прафесійнае згуртаванне пісьменнікаў 1920-х гг., дзейнасць якога значна паўплывала на развіццё беларускай літаратуры. Аб’яднанне ўзнікла ў 1923 г. як гурток маладых паэтаў пры аднайменным часопісе. Маладнякоўцы верылі ў свой талент і выключную місію стваральнікаў сапраўднай новай пралетарскай літаратуры.

Да 100-годдзя з моманту заснавання літаб'яднання “Маладняк” рэалізуецца рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023). Ініцыятарамі яго правядзення сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” створана ў межах рэспубліканскага праекта і прысвечана літаб’яднанню “Маладняк” і яго сябрам – Алесю Дудару, Адаму Бабарэку, Валерыю Маракову, Паўлюку Трусу, Міколу Хведаровічу, Максіму Лужаніну, Міхасю Лынькову, Уладзіміру Хадыку, Зінаідзе Бандарынай – пісьменнікам, чый юбілей прыпаў на 2019 – пачатак 2020 г.

На выставе можна будзе пазнаёміцца з асобнікамі легендарнага часопіса творчай моладзі 20–30-х гг. ХХ ст. – “Маладняк” (з першага нумара 1923 г. па апошні 1932 г.). Менавіта на старонках № 6 за 1925 г. можна прачытаць праграмны тэкст “«Маладняк» (Замест дэклярацыі)" літаратараў першага прафесійнага згуртавання. Прадстаўлены дакументальныя зборнікі аб дзейнасці пісьменнікаў аб’яднання (бюлетэні з’ездаў), альманахі і перыядычныя выданні рэспубліканскіх філій (“Уздым”, “Маладняк Барысаўшчыны”, “Наддзьвіньне”, “Аршанскі Маладняк” і інш.), а таксама зборнікі творцаў з адметнай серыі “Кніжніца «Маладняк»”.

Упершыню ў адной экспазіцыі прадэманстравана спадчына маладнякоўцаў з фондаў трох устаноў-захавальніц – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.  


Выстава “Маладнякоўскімі крокамі” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 16 сакавіка 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял прадстаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам