ГалоўнаяМерапрыемствыГармонія жыцця
Летапісец лёсаў
Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы

Гармонія жыцця

Гармонія жыцця
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня – 15 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 13 снежня па 15 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Гармонія жыцця”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння жывапісца Валяр’яны Канстанцінаўны Жолтак (1919–2000).

Імя гэтай таленавітай жанчыны, удумлівага творцы з тонкім успрыманнем свету, цудоўнага каларыста даўно займае пачэснае месца ў гісторыі беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.

Стрыманая, сціплая і нешматслоўная ў паўсядзённым жыцці, Валяр’яна Канстанцінаўна ўсе свае эмоцыі і перажыванні, багацце пачуццяў і настрояў у поўнай меры, з уласцівай ёй душэўнасцю і цеплынёй, пераносіла на свае палотны. І сапраўды, яе работы, выразныя спалучэнні колераў, тонкае адчуванне каларыту, ахопліваюць пачуццём гармоніі жыцця, захапляюць прыгажосцю навакольнага свету і ствараюць “свята для вачэй”.

Валяр’яна Жолтак была шматграннай асобай, што адлюстравана ў яе творчасці: тут і вобразы дзяцей, жыццё школьнікаў, працоўныя будні савецкага чалавека, партрэты-тыпы людзей з народа, вайна… Але сапраўдным прызваннем жывапісца сталі нацюрморты і пейзажы, у якіх яна найбольш яскрава раскрыла свой талент і прыўнесла ў гэтыя жанры шчырае нацыянальнае пачуццё.

На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін Валяр’яны Жолтак: “Блакітны нацюрморт”, “Лён”, “Вясновы пейзаж”, “Вясновыя кветкі”, “Званочкі лясныя”, “Чырвоная рабіна”, “Вясна”, “Бабіна лета”, “Восеньскі нацюрморт”, “Інтэр’ер з народнай керамікай”, “Кітайскія піянеры ў гасцях у мінскіх піянераў” і іншыя.

Зацікавяць наведвальнікаў каталогі выставак В.К. Жолтак, мастацтвазнаўчыя артыкулы пра яе, а таксама выданне з серыі “Славутыя мастакі з Беларусі”, прысвечанае Валяр’яне Канстанцінаўне.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам