ГалоўнаяМерапрыемствыНавагодні серпанцін
Роўныя правы, роўныя магчымасці
Жыццё вялікае і шчодрае

Навагодні серпанцін

Навагодні серпанцін
Іншыя мерапрыемствы
3 снежня – 15 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 3 снежня па 15 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.

Новы год і Каляды – святы асаблівыя, прасякнутыя чараўніцтвам і верай у казку, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі, утульнымі сямейнымі і сяброўскімі вечарамі. Напярэдадні Новага года падводзяць вынікі мінулага, развітваюцца з адыходзячым годам і ўсімі яго радасцямі і непрыемнасцямі. У розных краінах навагодняя і калядная ночы лічацца чарадзейнымі і магічнымі.

Пабываўшы на выстаўцы, можна даведацца пра гісторыю і традыцыі навагодніх свят, як упрыгожыць сваю кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, самастойна змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае, поўнае весялосці, неспадзяванак і конкурсаў свята.

Цэнтральнае месца займаюць выданні, якія распавядаюць пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў Беларусі. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, якія разглядаюць цыкл зімовых свят, раскрываюць сэнс і сімволіку абрадавай ежы, адзення і атрыбутаў, міфалагічны і сакральна-магічны змест рытуальных дзеянняў, варажбы. Цікавасць у чытача выклікаюць сцэнарна-метадычныя распрацоўкі, створаныя на аснове народных гульняў, прозы, вусна-паэтычнай творчасці, танцавальнага фальклору.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра традыцыі святкавання навагодніх свят у Расіі, Францыі, Германіі, Канадзе і іншых краінах, мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111