ГалоўнаяМерапрыемствыЖыццё вялікае і шчодрае
Навагодні серпанцін
Звіняць калядныя званы і запрашаюць на выставу

Жыццё вялікае і шчодрае

Жыццё вялікае і шчодрае
Іншыя мерапрыемствы
29 лістапада – 19 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 29 лістапада па 19 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жыццё вялікае і шчодрае”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975).

Матэрыялы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць розныя аспекты дзейнасці Міхася (Міхаіла Ціханавіча) Лынькова як таленавітага празаіка, публіцыста, вучонага, адлюстроўваюць цесную сувязь жыццёвага шляху аўтара і яго пісьменніцкай працы, паказваюць шырокі тэматычны дыяпазон яго творчасці.

Творы М. Лынькова неаднаразова перавыдаваліся і добра вядомыя чытачам розных пакаленняў. На экспазіцыйных паліцах – шматлікая літаратурная спадчына пісьменніка: першая кніга Апавяданні (1927), зборнікі Гой, Андрэй Лятун, Баян, На вялікай хвалі, выданне выбраных твораў Над Бугам, раман-эпапея Векапомныя дні, кніга замалёвак, нарысаў і апавяданняў За акіянам, зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў Літаратура і жыццё, Публіцыстыка і інш.

Асобнае месца ў творчасці Міхася Лынькова займаюць творы для дзяцей. Талент і майстэрства, а таксама глыбокае веданне асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляльна не пакідаюць абыякавымі юных чытачоў і сёння. Карыстаюцца папулярнасцю аповесці Міколка-паравоз, Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў, апавяданне Янка-парашутыст і іншыя творы пісьменніка.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі М. Лынькова, перакладзеныя на розныя мовы свету.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам