ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы стартуе Тыдзень кнігі Ірана
Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні
Мастак лірыкі і драмы

У бібліятэцы стартуе Тыдзень кнігі Ірана

У бібліятэцы стартуе Тыдзень кнігі Ірана
Іншыя мерапрыемствы
18 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

18 лістапада а 16-й гадзіне ў бібліятэцы Беларусі пройдзе адкрыццё Тыдня кнігі Ісламскай Рэспублікі Іран.

Да свята чытання ў гэтым годзе далучыліся 12 краін: Беларусь, Венгрыя, Германія, Казахстан, Пакістан, Польшча, Турцыя, Уганда. На працягу тыдня праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, якія арганізуюць культурныя прадстаўніцтвы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран, цэнтры і ўстановы іраназнаўства.

У рамках мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы кніг у фонды Нацыянальнай бібліятэкі. Літаратура па гісторыі, палітыцы, геаграфіі, культурнай спадчыне і іншых сферах жыцця ісламскай рэспублікі будзе прадэманстравана на выставе. Дапоўняць экспазіцыю бюсты вядомых пісьменнікаў, якія ўславілі сваю радзіму на ўвесь свет.

Арганізатары – Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё Тыдня кнігі Ісламскай Рэспублікі Іран

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам