ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб зваротах грамадзян
Навагодні тэатралізаваны інтэрактыўны спектакль “Школа навагодніх прамудрасцей Дзеда Мароза”
Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян
Іншыя мерапрыемствы
20 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”

  • Правы і абавязкі заяўнікаў пры падачы зваротаў
  • Патрабаванні, што прад’яўляюцца да зваротаў
  • Тэрміны падачы і разгляду зваротаў
  • Разгляд заўваг і (або) прапаноў, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў
  • Пакіданне зваротаў (пісьмовых і вусных) без разгляду па сутнасці
  • Абскарджанне адказаў на звароты
  • Разгляд электронных зваротаў
  • Адказнасць за парушэнне заканадаўства пры падачы і разглядзе зваротаў

На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, адкажа намеснік старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, практыкуючы адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 3 Матусевіч Таццяна Уладзіміраўна.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры


Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пачатак: 16.00.
Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (пам. 257с).

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Таццянай Матусевіч.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам