ГалоўнаяМерапрыемствыБудучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі
“І радасць, і турботы, і святло…”
Да Дня маці: спяшайцеся пабачыць падборку кінастужак “Беларусьфільма”

Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі

Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі
Іншыя мерапрыемствы
15 кастрычніка –11 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 15 кастрычніка па 11 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Будучыня планеты без галечы і дыскрымінацыі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю галечы.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/196) і штогод адзначаецца 17 кастрычніка. Асамблея абрала гэтую дату не выпадкова – 17 кастрычніка 1987 года больш за сто тысяч чалавек сабраліся на плошчы Тракадэра ў Парыжы, дзе ў 1948 годзе была падпісана Усеагульная дэкларацыя праў чалавека, каб аддаць даніну памяці ахвярам крайняй галечы, насілля і голаду. Прысутныя заявілі, што галеча з’яўляецца парушэннем праў чалавека, і пацвердзілі неабходнасць сумеснымі намаганнямі дабівацца захавання гэтых праў. З тых часоў у гэты дзень штогод людзі самых розных саслоўяў, перакананняў і сацыяльнага паходжання збіраюцца, каб пацвердзіць нязменнасць сваёй пазіцыі і прадэманстраваць салідарнасць з маламаёмаснымі.

Ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах і аспектах застаецца адной з самых сур’ёзных глабальных праблем і адным з галоўных прыярытэтаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пачынаючы з 1990-х гадоў у свеце былі дасягнуты значныя поспехі ў барацьбе з беднасцю і галечай. Дзякуючы дзеянням палітычных лідараў, інклюзіўнаму эканамічнаму развіццю і міжнароднаму супрацоўніцтву з галечы ўдалося выбрацца амаль мільярду чалавек. Тым не менш на сённяшні дзень ва ўмовах крайняй галечы па-ранейшаму жывуць 783 мільёны чалавек, гэта значыць больш за 8 працэнтаў насельніцтва планеты. Многія з іх жывуць ва ўмовах канфлікту або крызісу, а іншыя сутыкаюцца з перашкодамі ў плане доступу да аховы здароўя, адукацыі і магчымасцей працаўладкавання, што не дазваляе ім карыстацца пладамі эканамічнага развіцця грамадства ў цэлым. 6 мільёнаў галадаючых дзяцей не дажываюць да свайго пяцігоддзя. Каля чвэрці насельніцтва ўсяго свету жыве ніжэй афіцыйнай рысы беднасці, усталяванай Сусветным банкам: сутачны мінімум – 2 долары, пятая частка сусветнага насельніцтва траціць менш за 1 долар у дзень.

Галеча – гэта не толькі пытанне недахопу фінансавых рэсурсаў, але і праблема адсутнасці магчымасцей. Выкараненне галечы ўключана ў якасці першай мэты ў Парадак дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Яе рэалізацыя цесна звязана з дасягненнем іншых мэт, такіх як забеспячэнне належных санітарных умоў, усеагульны доступ да якаснай адукацыі, магчымасць атрымання годнай працы, гендэрная роўнасць і захаванне навакольнага асяроддзя.

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы – гэта Дзень, калі свет можа актыўна прыцягнуць увагу да нягод і бедстваў асоб, якія жывуць у галечы, калі яны могуць голасна заявіць пра свае праблемы і калі можна прызнаць, што немаёмным належыць галоўная роля ў справе барацьбы з галечай. З самага пачатку правядзення Дня яго найважнейшай састаўной часткай быў удзел у ім саміх прадстаўнікоў бедных слаёў насельніцтва. Правядзенне Дня сведчыць таксама аб імкненні асоб, якія жывуць у галечы, выкарыстоўваць свой вопыт і веды ў мэтах садзейнічання выкараненню галечы.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 60 дакументаў. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Ліквідацыя крайняй галечы і голаду
  • Правы чалавека і галеча
  • Праца як сродак барацьбы з галечай
  • Галеча і ўстойлівае развіццё: аказанне дапамогі найменш развітым краінам і краінам з пераходнай эканомікай
  • Асноўныя кірункі нацыянальнай стратэгіі папярэджання беднасці ў Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, работнікам сацыяльнай сферы.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення

04.11.2019

З 4 па 18 лістапада ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: шляхі ўдасканалення”, прымеркаваную да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Як гэта сказаць па-...?

01.11.2019

З 1 лістапада па 4 снежня запрашаем на выстаўку “Як гэта сказаць па-... ?” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Служэнне Фемідзе і грамадству

29.10.2019

З 29 кастрычніка па 10 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Служэнне Фемідзе і грамадству: да 190-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага юрыста У.Д. Спасовіча”.

З верай у дабро і чалавечнасць

25.10.2019

З 25 кастрычніка па 28 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З верай у дабро і чалавечнасць”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939–2012).

Выбар за вамі

22.10.2019

У зале перыядычных выданняў (пам. 106) увазе наведвальнікаў прапануецца выстаўка “Выбар за вамі”.

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

05.11.2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.



111