ГалоўнаяМерапрыемствыНашы чацвераногія сябры
Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Як гэта – глядзець праз вушка іголкі?

Нашы чацвераногія сябры

Нашы чацвераногія сябры
Іншыя мерапрыемствы
4 – 25 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 4 па 25 кастрычніка запрашаем на выстаўку “Нашы чацвераногія сябры” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Веліч і маральны прагрэс нацыі можна вымераць тым,
як гэта нацыя адносіцца да жывёл.

Махатма Гандзі

4 кастрычнікаСусветны дзень абароны жывёл. Асноўная мэта правядзення – напомніць людзям, што Зямля – агульны дом для ўсіх істот, якія насяляюць яе.

Сусветны дзень абароны жывёл было вырашана адзначаць у 1931 годзе на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху абароны жывёл, што праходзіў у Фларэнцыі. Традыцыйна ў гэты Дзень арганізуюць семінары, канферэнцыі, дзе гучаць прызывы зберагаць жывёльны свет.

Разнастайнасць жывёльнай прыроды захапляе і зачароўвае. Акварыумныя рыбкі і гіганцкія акулы, хамячкі і насарогі, кошкі і сабакі, а таксакма іншыя жывёлы, несумненна, упрыгожваюць наша жыццё, робяць яго насычаным, яркім і багатым.

Зносіны з імі прыносяць радасць і мора пазітыўных эмоцый і адначасова вучаць нас спагадзе, клопату і адказнасці.

На кніжнай выстаўцы “Нашы чацвераногія сябры”, дзе прадстаўлены кнігі пра самых розных жывёл, вы даведаецеся, як даглядаць і клапаціцца аб братах нашых меншых і жыць у гармоніі з прыродай і самім сабой.


Час працы выстаўкі:
пн. – чц. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам