ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Дарожная азбука”
Чым падобны Беларусь і Кітай? Адказ у новай выстаўцы “Традыцыі сустракаюцца”
Які колер у цішыні? Даведайцеся аб гэтым на новай мастацкай выстаўцы

Літаратурная гадзіна “Дарожная азбука”

Літаратурная гадзіна “Дарожная азбука”
Іншыя мерапрыемствы
26 верасня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

26 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Дарожная азбука”.

Навучыцца правілам дарожнага руху складана? Але калі памочнікамі стануць маляўнічыя кнігі з загадкамі, гульнямі, вершамі і казкамі, то падарожжа па няпростых дарожных правілах стане займальным і вясёлым.

Разабрацца, як правільна паводзіць сябе на вуліцы, дарозе, у транспарце, разумець мову дарожных знакаў і сігналаў святлафора, дапаможа пазнавальная кніга “Дорожная азбука в картинках”.

Праверыць і замацаваць свае веды дзеці змогуць у рухавых гульнях. Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства будуць уручаны прызы.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111