ГалоўнаяМерапрыемствыРуплівец бібліятэчнай справы
Які колер у цішыні? Даведайцеся аб гэтым на новай мастацкай выстаўцы
У кніжным царстве

Руплівец бібліятэчнай справы

Руплівец бібліятэчнай справы
Іншыя мерапрыемствы
23 верасня – 31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 348
Месца правядзення

З 23 верасня пачне працу выстава “Руплівец бібліятэчнай справы”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча.

Яўген Іванавіч Хлябцэвіч (1884–1953) – беларускі і рускі бібліятэказнавец, бібліёграф, даследчык літаратуры, актыўны дзеяч беларускага культурна-грамадскага руху пачатку ХХ ст.

Нарадзіўся ў в. Кленікі Бельскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і праваслаўнага святара. Бацька Іван Андрэевіч выкладаў арыфметыку і геаграфію ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, якое ў 1900 г. скончыў сын Яўген.

З 1907 па 1913 г. Я. Хлябцэвіч – студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта. У гэты час стаў актыўным удзельнікам беларускага Адраджэння і далучыўся да бібліятэчнай працы. Выступаў ініцыятарам стварэння сярод студэнтаў беларускага навукова-літаратурнага гуртка, друкаваўся ў газетах “Наша доля” і “Наша ніва” пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы. Я. Хлябцэвіч вёў раздзел “Кніжны і бібліятэчны лісток” у газеце “Новая Русь”, у якой дапамагаў публікавацца Я. Купалу. Дзейсна папулярызаваў ідэю аб арганізацыі народных бібліятэк пры падтрымцы фонду выдаўца Ф. Паўленкава. У 1911 г. Я. Хлябцэвіч удзельнічаў у Першым Усерасійскім з’ездзе па бібліятэчнай справе (Санкт-Пецярбург) з дакладам, у якім абагуліў вопыт стварэння народных бібліятэк на Гродзеншчыне.

У пачатку 20-х гг. працаваў у розных савецкіх кіруючых органах, дзе курыраваў пытанні, звязаныя з бібліятэчнай справай. З 1943 г. і да канца свайго жыцця быў выкладчыкам і вучоным сакратаром Маскоўскага бібліятэчнага інстытута. Я. Хлябцэвіч як бібліятэказнавец і кнігазнавец вывучаў чытацкія інтарэсы, займаўся праблемай “пісьменнік і чытач”. У 1936 г. выйшла яго найбольш значнае даследаванне “Масавы чытач і работа з кнігай”.

Выстава пабудавана на арыгінальных матэрыялах і дакументах з асабістага архіва Яўгена Хлябцэвіча, які захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дэманструюцца ўнікальныя фотаздымкі, рукапісы, асабістыя (сямейныя) і творчыя дакументы, а таксама літаратуразнаўчыя і бібліятэказнаўчыя працы і публікацыі розных гадоў.


Выстава будзе працаваць з 23 верасня па 31 сакавіка 2020 г. у чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348).
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і замоў экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам