ГалоўнаяМерапрыемствыЧым падобны Беларусь і Кітай? Адказ у новай выстаўцы “Традыцыі сустракаюцца”
Упершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!
Літаратурная гадзіна “Дарожная азбука”

Чым падобны Беларусь і Кітай? Адказ у новай выстаўцы “Традыцыі сустракаюцца”

Чым падобны Беларусь і Кітай? Адказ у новай выстаўцы “Традыцыі сустракаюцца”
Іншыя мерапрыемствы
25 верасня – 20 студзеня
Дата правядзення
10:00–21:00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Дзве краіны – Блакітнавокая і Паднябесная – у галерэі “Лабірынт”. Беларуска-кітайскі выставачны праект “Традыцыі сустракаюцца” прадставіць культурную спадчыну дзяржаў.

Нягледзячы на тое, што нашы краіны знаходзяцца на розных баках Еўразійскага кантынента, і ў Кітаі, і ў Беларусі ёсць традыцыі, якія ўласцівыя і беларускаму, і кітайскаму мастацтву: мастацтва выразання з паперы, народны жывапіс, некаторыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Наведвальнікаў выстаўкі чакаюць экспанаты з Пекіна – кітайскае традыцыйнае мастацтва ў розных тэхніках. На экспазіцыі будуць прадстаўлены выразанне з паперы, саломка, роспіс на батыку, навагодні роспіс, ліхтарыкі ручной працы, афарбаваныя кветкамі і кітайскай каліграфіяй, разьба па яечнай шкарлупіне. Аўтары гэтых работ – Се Чэнфэй, Лань Сяоці, Чжуан Цунцань, Ян Цуаньфу, Чжан Сяоянь, Лі Дэфэнь, Цінь Цзэжун, Чан Лісянь, Чжу Лія, Чэнь Цян, Вань Лін, Чэнь Ін, Шао Лэй.

Беларуская частка экспазіцыі – выцінанкі. Іх аўтары Анастасія Кузьміч, Вольга Налівайка, Галіна Жураўлёва, Валянціна Слюнчанка, Вера Янушэўская, Наталля Сухая – майстрыхі, члены Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці. Іх работы ўвасабляюць класічныя сюжэты, песні, філасофскія іншасказанні і разважанні, вобразы жывёл, птушак і беларускіх міфалагічных істот.


Мерапрыемства пачнецца 25 верасня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Выстаўка працягне працу да 20 студзеня 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выставачнага праекта “Традыцыі сустракаюцца”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам