ГалоўнаяМерапрыемствыДакладнасць думкі, густ, майстэрства
Будучыня планеты без ядзернай зброі
Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”

Дакладнасць думкі, густ, майстэрства

Дакладнасць думкі, густ, майстэрства
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня – 7 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 12 верасня па 7 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Дакладнасць думкі, густ, майстэрства”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, графіка Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.

Арлен Кашкурэвіч (1929–2013) – адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. Найвышэйшы прафесіяналізм, праўдзівы і яркі талент кніжнага ілюстратара, схільнасць да метафарычнасці, філасофскага і рэлігійнага разважання, зварот да духоўнага свету гледача, адлюстраванне незабыўных падзей Вялікай Айчыннай вайны – усё гэта фармуе творчы партрэт выдатнага майстра.

Мастак працаваў у розных тэхніках графікі: лінагравюры, літаграфіі, афорце, тэхніцы “сухой іголкі”. Будучы шматграннай, глыбокай і ўдумлівай асобай, А. Кашкурэвіч з аднолькавай сілай таленту мог адлюстраваць навакольны свет у станкавай, кніжнай графіцы, у галіне экслібрыса. У яго творчай спадчыне – вялікія графічныя цыклы, серыі малюнкаў, якія ўвасаблялі адвечныя вобразы дабра і зла, кахання і жаночай прыгажосці, жыцця і смерці. Аднак найбольш важнае месца ў творчасці майстра займае кніжная графіка. Яго працы – гэта не проста ілюстрацыі да тэксту, выяўленчае адлюстраванне сюжэта, а глыбіннае пранікненне ў сутнасць літаратурнага твора, раскрыццё яго філасофска-этычнага зместу. Вельмі паказальны ў гэтым плане цыкл ілюстрацый да трагедыі Гётэ “Фаўст” (1976), які можна ўбачыць на выстаўцы.

Экспазіцыя налічвае больш за 50 дакументаў, у ліку якіх кнігі М. Гусоўскага, Я. Купалы, А. Адамовіча, В. Быкава, А. Лойкі, У. Караткевіча, І. Шамякіна, А. Пушкіна, Г.Х. Андэрсана і іншых беларускіх і замежных пісьменнікаў, ілюстраваныя А. Кашкурэвічам, а таксама графічныя работы мастака з серый “Горад і людзі”, “Партызаны”, “Купаліяна”, “Асветнікі”.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам