ГалоўнаяМерапрыемствыНеспакойнае сэрца
Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”
Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек

Неспакойнае сэрца

Неспакойнае сэрца
Іншыя мерапрыемствы
6 верасня – 24 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 6 верасня па 24 кастрычніка запрашаем наведаць ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) кніжную выстаўку “Неспакойнае сэрца”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Алеся Асіпенкі (1919–1994).

Алесь Асіпенка (Аляксандр Харытонавіч) належыць да пакалення тых пісьменнікаў, чыё юнацтва прыпала на вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён пачынаў разам з І. Мележам, І. Шамякіным, І. Навуменкам, Б. Сачанкам і іншымі таленавітымі празаікамі Беларусі.

Творы аўтара – яскравы і таленавіты летапіс беларускай гісторыі, які раскрывае такія важныя філасофскія і маральна-этычныя праблемы, як нацыянальная самасвядомасць, пераемнасць пакаленняў, трагічная роля вайны ў людскіх лёсах, развіццё беларускай калгаснай вёскі і непарыўная ўзаемасувязь чалавека і яго наваколля.

Першы раздзел выстаўкі ўключае ў сябе шматлікія кнігі Алеся Асіпенкі. Прадстаўлены раманы “Непрыкаяны маладзік”, “Святыя грэшнікі”, “Вогненны азімут”, “Лабірынты страху”, аповесці “Пяцёрка адважных”, “Сыну майго сына”, “Абжыты кут”, “Жыта”, зборнікі прозы “Крокі”, “Парогі”, “Лёд растае”, “Подых кветак і працы” і інш. Дапаўняюць іх сцэнарыі “Канец бабінага лета” і “Тревоги первых птиц, а таксама пераклады твораў пісьменніка на рускую, украінскую і балгарскую мовы.

Другі раздзел складаецца з выбраных успамінаў пра Аляксандра Харытонавіча і літаратурна-крытычных артыкулаў пра яго жыццёвы і творчы шлях.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

У кніжным царстве

19.09.2019

19 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “У кніжным царстве”.

Дакладнасць думкі, густ, майстэрства

12.09.2019

З 12 верасня па 7 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Дакладнасць думкі, густ, майстэрства”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, графіка Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.

Будучыня планеты без ядзернай зброі

13.09.2019

З 13 верасня да 13 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый бібліятэкі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Будучыня планеты без ядзернай зброі”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі.

Сустрэча з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

18.09.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111