ГалоўнаяМерапрыемствыМінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”
Дакладнасць думкі, густ, майстэрства
Неспакойнае сэрца

Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”

Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня – 26 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Мінск – сталіца з даўняй цікавай гісторыяй, але калі ў горадзе пачынаюць жыць твае ўспаміны, ён становіцца асабліва родным і блізкім. Выстаўка “Мінск. Горад і час”, прымеркаваная да Дня горада, прадставіць здымкі фатографа Вадзіма Качана, для якога Мінск – яго жыццё.

У сваіх работах аўтар разглядае, як змянялася сталіца, асабліва культурна-архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці – яго здымкаў большасць на выстаўцы.

Вадзім Качан супастаўляе і параўноўвае фота 1980-х гадоў з сучасным. Кожны са здымкаў наведвальнікі галерэі могуць напоўніць сваімі ўласнымі ўспамінамі і пачуццямі, парадавацца новаму, аддаць дань памяці мінуламу, паабяцаць сабе захаваць каштоўнае і не згубіць сучаснае.

Мінулае на экспазіцыі прадстаўлена чорна-белымі фотаздымкамі, зробленымі самымі распаўсюджанымі ў тыя гады камерамі ФЭД і Зеніт. Сучаснасць перададзена каляровымі здымкамі, зробленымі пры дапамозе тэлефона – самага распаўсюджанага фотаапарата нашых дзён. Такая разнастайнасць у сродках дэманструе яшчэ адно адрозненне эпох – тэхналагічнае. Тое, што ў 1980-я лічылася фантастыкай, сёння стала для нас рэальнасцю.


Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 12 верасня а 17 гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Выстаўка працягне працу да 26 лістапада 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Мінск. Горад і час".

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам