ГалоўнаяМерапрыемствыГарадскія кантрасты: напрыканцы лета адкрыецца выстаўка пра Мінск і яго краявіды
Гэты феномен – “Песняры”
Майстар-клас па ніткаграфіі “Пушыстыя карціны”

Гарадскія кантрасты: напрыканцы лета адкрыецца выстаўка пра Мінск і яго краявіды

Гарадскія кантрасты: напрыканцы лета адкрыецца выстаўка пра Мінск і яго краявіды
Іншыя мерапрыемствы
22 жніўня – 5 кастрыніка
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама"
Месца правядзення

З 22 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачне экспанавацца выстаўка “Гарадскія кантрасты”.

Калі вы спытаеце ў жыхара Мінска, як ён уяўляе сабе сучасны горад, не сумнявайцеся, што ён адкажа: “высокія светлыя дамы, прамавугольная архітэктура, новыя раёны, якія пастаянна будуюцца”. Пазней ён узгадае пра паркі, рэкі, фантаны, плошчы. Калі вы спытаеце гараджаніна аб прыродзе, ён, вядома ж, стане апісваць вясну ў вёсцы, восень у лесе, лета ля мора. І толькі мастакі заўважаць у гарадскіх матывах тое, што мы, спяшаючыся, прапускаем.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены творы трох розных аўтараў. Яны падгледзелі маленькія таямніцы вялікага горада і дзеляцца імі з гледачамі. “Гарадскія кантрасты” – выстаўка фотафантазій і фотаразважанняў, раздзяліць якія мы і запрашаем наведвальнікаў.

Фотаработы мастака Ірыны Кузняцовай “Урбанізацыя” складаюцца з трох цыклаў жыцця будаўнічых кранаў і настройваюць на філасофскія разважанні.

Відэамастак і рэжысёр Аляксей Кузняцоў падрыхтаваў работы з цыкла “Каляровы лёд” і серыю фатаграфій “Метраполія” пра ідэальны па архітэктуры горад, які пабудавалі пчолы.

Тонкія, паэтычныя фотазамалёўкі Алены Данбровай “Дарога да неба”, “Час”, “Таемнае жыццё зорак” і іншыя здзіўляюць гледачоў паўценямі і паўфразамі. Яны падобныя на загадкі, адгадаць якія могуць толькі гледачы, надзеленыя фантазіяй і пачуццём унутранай гармоніі.


Наведаць выстаўку можна да 5 кастрычніка 2019 г. у галерэі “Панарама” (22-гі паверх).

Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сустрэча з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

10.09.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Неспакойнае сэрца

06.09.2019

З 6 верасня па 24 кастрычніка запрашаем наведаць ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) кніжную выстаўку “Неспакойнае сэрца”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Алеся Асіпенкі (1919–1994).

Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”

09.09.2019

Мінск – сталіца з даўняй цікавай гісторыяй, але калі ў горадзе пачынаюць жыць твае ўспаміны, ён становіцца асабліва родным і блізкім. Выстаўка “Мінск. Горад і час”, прымеркаваная да Дня горада, прадставіць здымкі фатографа Вадзіма Качана, для якога Мінск – яго жыццё.

Мір і бяспека для ўсіх народаў

02.09.2019

З 2 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір і бяспека для ўсіх народаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Бібліятэка ХХІ стагоддзя

02.09.2019

З 2 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Бібліятэка ХХІ стагоддзя”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Прыгажосць выратуе свет

02.09.2019

З 2 па 25 верасня запрашаем на выстаўку “Прыгажосць выратуе свет” у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



111