ГалоўнаяМерапрыемствыВайна і права
Запрашаем школьнікаў на квэст “Кніжны лабірынт”
Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

Вайна і права

Вайна і права
Іншыя мерапрыемствы
1 жніўня – 11 верасня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 1 жніўня па 11 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Вайна і права”, прысвечаная 70-й гадавіне прыняцця Жэнеўскіх канвенцый 1949 года.

Жэнеўскія канвенцыі 1949 года аб абароне ахвяр вайны – фундаментальныя міжнародныя дагаворы ў галіне гуманітарнага міжнароднага права, якія вызначаюць правілы абароны людзей падчас узброеных канфліктаў – салдат, параненых і ваеннапалонных, а таксама грамадзянскіх асоб. Гэтыя пагадненні з’яўляюцца развіццём міжнародна-прававых нормаў аб абароне ахвяр вайны, раней замацаваных у Гаагскай канвенцыі 1899 і 1907 гадоў і Жэнеўскіх канвенцыях 1864, 1906 і 1929 гадоў.

Жэнеўскія канвенцыі былі падпісаны 12 жніўня 1949 года на Дыпламатычнай канферэнцыі ААН, якая праходзіла ў Жэневе з 21 красавіка па 12 жніўня 1949 года.

Неабходнасць іх прыняцця была прадыктавана трагедыяй і вопытам Другой сусветнай вайны, у ходзе якой была велізарная колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Канвенцыі запоўнілі прабелы ў міжнародным гуманітарным праве, якія выявіў гэты канфлікт.

Жэнеўскія канвенцыі 1949 года ўключаюць у сябе чатыры ўніверсальныя міжнародныя дагаворы:

  • Жэнеўскую канвенцыю аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых войсках;
  • Жэнеўскую канвенцыю аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры;
  • Жэнеўскую канвенцыю аб абыходжанні з ваеннапалоннымі;
  • Жэнеўскую канвенцыю аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны.

Канвенцыі ўступілі ў сілу з 21 кастрычніка 1950 года і адразу ж атрымалі шырокую падтрымку. Ужо на працягу 1950-х гг. іх ратыфікавалі 74 дзяржавы, у 1960-х – 48 дзяржаў. У сучасны момант усе чатыры Жэнеўскія канвенцыі ратыфікавалі 196 краін.

8 чэрвеня 1977 года да Жэнеўскіх канвенцый пад эгідай Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа былі прыняты два Дадатковыя пратаколы: Пратакол I, якi датычыцца абароны ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў, і Пратакол II, якi датычыцца абароны ахвяр узброеных канфліктаў немiжнароднага характару.

У 2005 годзе да Жэнеўскіх канвенцый быў прыняты Дадатковы пратакол III аб увядзенні дадатковай адметнай эмблемы ў выглядзе Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Сёння Жэнеўскія канвенцыі і Дадатковыя пратаколы да іх застаюцца ядром сучаснага міжнароднага гуманітарнага права. У іх змяшчаюцца асноўныя нормы па абароне асоб, якія не прымаюць або перасталі прымаць непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях. Да гэтых асоб адносяцца параненыя і хворыя, пацярпелыя караблекрушэнне, ваеннапалонныя і грамадзянскія асобы, у тым ліку тыя, што жывуць на акупаваных тэрыторыях. У аснове Жэнеўскіх канвенцый ляжыць паняцце павагі да жыцця і годнасці кожнага асобнага чалавека. Яны замацавалі асноўны прынцып сучаснага міжнароднага права: войны вядуцца супраць узброеных сіл праціўніка; ваенныя дзеянні супраць грамадзянскага насельніцтва, хворых, параненых, ваеннапалонных і г. д. забараняюцца.

За апошнія 70 гадоў Жэнеўскія канвенцыі дазволілі дамагчыся значных поспехаў. Дзякуючы ім былі выратаваны жыцці вялікай колькасці людзей, уз’яднаныя тысячы разлучаных членаў сем’яў і аказана дапамога мільёнам ваеннапалонных.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае гуманітарнае права
  • Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і абарона ахвяр вайны
  • Жэнеўскія канвенцыі і Дадатковыя пратаколы да іх

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнароднага гуманітарнага права, аховы здароўя, медыцынскім работнікам, студэнтам і выкладчыкам юрыдычных спецыяльнасцей, курсантам ваенных акадэмій і ўсім, хто цікавіцца развіццём міжнароднага гуманітарнага права і дзейнасцю Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час працы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Пявучыя струны душы

09.08.2019

З 9 жніўня па 14 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пявучыя струны душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга Алеся Ставера (1929–1995).

Мінск – сталіца маёй краіны

06.08.2019

З 6 жніўня па 9 кастрычніка на 2-м паверсе кальцавога калідора размешчана выстаўка “Мінск – сталіца маёй краіны”, прымеркаваная да Дня горада, які адзначаецца ў другую суботу верасня.

Майстар каменнага летапісу

02.08.2019

З 2 па 31 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Майстар каменнага летапісу”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага архітэктара Вячаслава Міхайлавіча Чарнатава (1939–2016).

Не сучаснаму рабству

24.07.2019

З 24 ліпеня  па 31 жніўня  ў аддзеле  абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі  (пам. 207) адкрыта  тэматычная выстаўка “Не сучаснаму рабству!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзей.

Вернасць слову

19.07.2019

З 19 ліпеня па 5 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вернасць слову”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Гапеевіча Булахава (1919–2012).



111