ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Паэзія дабрыні”
Вайна і права
Не сучаснаму рабству

Літаратурная гадзіна “Паэзія дабрыні”

Літаратурная гадзіна “Паэзія дабрыні”
Іншыя мерапрыемствы
27 ліпеня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

27 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Паэзія дабрыні”.

Вершы Агніі Барто – аб цацках і жывёлах, дзіцячых характарах і ўчынках, гульнях і забавах – такія ўсім знаёмыя і незвычайна добрыя. Яны лёгка чытаюцца і запамінаюцца, абавязкова ствараюць добры вясёлы настрой.

Прэзентацыя пазнаёміць дзяцей з чароўным светам паэзіі Агніі Барто. Дзеці дружна ўспомняць і абыграюць вядомыя вершы ў гульні “Працягнем радок”, паўдзельнічаюць у віктарыне “Адгадай-ка”, разам пачытаюць вершы з цыкла “Воўка – добрая душа” і намалююць самага цікавага персанажа на паперы каляровымі алоўкамі.


Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам