ГалоўнаяМерапрыемствыVARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава
Тысячагадовы Брэст – культурная сталіца СНД
Самыя рамантычныя месцы планеты

VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава

VARIA. З фонду Уладзіміра Ліхадзедава
Іншыя мерапрыемствы
20 чэрвеня – 20 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 348
Месца правядзення

У пачатку 2019 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі заключыла пагадненне з грамадскім дзеячам і калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым аб стварэнні “Фонду Уладзіміра Ліхадзедава” з мэтай выяўлення, вяртання і захавання дакументальнай спадчыны Беларусі.

Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў – лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006), заснавальнік гісторыка-асветніцкага праекта “У пошуках страчанага”, аўтар дваццаці кніг-альбомаў на васьмі мовах свету, уласнік буйной калекцыі рэдкіх выданняў (каля 100 тыс. адзінак захоўвання). Згодна з пагадненнем аб супрацоўніцтве прадугледжваецца паступовая перадача яго прыватнай калекцыі дакументальных помнікаў ў зборы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя аб’екты з першых паступленняў – унікальныя рукапісныя дакументы, мапы, старадрукаваныя і рэдкія кнігі, перыядычныя выданні.

Экспануюцца граматы XVI–XVІI ст., сярод якіх прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы Мінскаму ўніяцкаму манастыру (1617); унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVІІI–ХІХст. (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і інш.); унікальны рукапіс беларускіх татар (кітаб); старадрукі XVІІI ст. На выставе дэманструюцца экзэмпляры “Гродненских губернских ведомостей” за 1841 г. – адной з першых беларускіх газет ХІХ ст.

Цікавасць выкліча і ўнікальнае ўзнаўленне “Кнігі Быцця” друку Францыска Скарыны, якое было зроблена творчай групай Уладзіміра Ліхадзедава па тэхналогіі XVI ст. у 2014 г.


Выстаўка працуе з 20 чэрвеня па 20 верасня ў чытальнай зале рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў (пам. 348).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял прадстаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам