ГалоўнаяМерапрыемствыПейзаж чалавечай душы
Працягваецца праект “Насустрач перамозе” – вас чакае фотадакументальная выстаўка
Пасланец мужнасці

Пейзаж чалавечай душы

Пейзаж чалавечай душы
Іншыя мерапрыемствы
17 чэрвеня – 18 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 17 чэрвеня па 18 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Пейзаж чалавечай душы”, прысвечаная 85-годдзю беларускага пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) Віктара Філімонавіча Карамазава.

Сярод творчых індывідуальнасцей пасляваеннага, так званага філалагічнага пакалення Віктар Карамазаў вызначыў адметную сцяжыну, плённа запаўняючы яшчэ не асвоеныя тэматычна-праблемныя абсягі ў нацыянальнай прозе. Пісьменніка хвалюе тэма ўнутранай дэградацыі чалавека, што ўрэшце вядзе да яго духоўнага збяднення, адчужэння ад зямлі і прыроды. Эстэтычнае і этычнае крэда аўтара – сцвярджэнне духоўнасці і чалавечнасці, ён імкнецца паказаць звычайнага чалавека з паўсядзённымі клопатамі, якія становяцца вырашальнымі ў яго лёсе.

Творы Віктара Карамазава – надзея на выратаванне ад мітусні, неймавернай хуткасці жыцця, надзея на магчымасць перадыхнуць, вярнуцца да вытокаў, да магчымасці ўбачыць, пачуць і адчуць тое, што патрэбна для раўнавагі, што выратуе ў цяжкія жыццёвыя моманты.

Першы раздзел экспазіцыі “З Бацькаўшчынай у сэрцы” складаюць апавяданні і нарысы, аповесці і раманы юбіляра, шматлікія з іх вывучаюцца ў школах і ва ўніверсітэтах як узорныя творы беларускай літаратуры. Сярод прадстаўленых выданняў – “Падранак”, “Па талым снезе”, “Дзень Барыса і Глеба”, “Дзяльба кабанчыка”, “Глядзіце ў вочы лемуру”, “Проста ўспомніў я цябе...”, “Пушча”, “Бежанцы” і іншыя.

Віктар Карамазаў – ці не адзіны беларускі празаік, які выпрабаваў сваё пяро ў жанры белетрызаванай біяграфіі майстроў выяўленчага мастацтва. Пра кожнага з мастакоў аўтар піша па-свойму, маючы на ўвазе і творчую манеру, і свядомасны ўхіл, і ментальнасць, і факты біяграфіі. І канкрэтыку сваіх суадносін з персаналіямі твораў. З мастацкімі біяграфіямі “Крыж на зямлі і поўня ў небе” (пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю), “Краса і воля” (пра Станіслава Жукоўскага), “Мастак і парабкі” (пра Мікалая Неўрава) і іншымі можна пазнаёміцца падчас правядзення выстаўкі.

Другі раздзел экспазіцыі “Палітра слова” прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху юбіляра і змяшчае артыкулы з часопісаў і зборнікаў па тэме, а таксама кнігу Дзіны Дудзінскай “Сусвет і свет душы: творчая індывідуальнасць Віктара Карамазава, літаратурны працэс”.

Выстаўка налічвае больш за 60 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам