ГалоўнаяМерапрыемствыПрацягваецца праект “Насустрач перамозе” – вас чакае фотадакументальная выстаўка
Самыя рамантычныя месцы планеты
Пейзаж чалавечай душы

Працягваецца праект “Насустрач перамозе” – вас чакае фотадакументальная выстаўка

Працягваецца праект “Насустрач перамозе” – вас чакае фотадакументальная выстаўка
Іншыя мерапрыемствы
18 чэрвеня – 14 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (2-гі паверх)
Месца правядзення

18 чэрвеня ў бібліятэцы пройдзе адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі “Гэты дзень мы набліжалі як маглі…”.

Экспазіцыя падрыхтавана ў рамках праекта “Насустрач перамозе”, прымеркаванага да значнай юбілейнай даты – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Першая частка праекта адкрылася 3 мая 2019 г. і была прадстаўлена кніжнай і мастацкай экспазіцыямі.

У другой частцы наведвальнікаў “алмаза ведаў” чакае фотадакументальная выстаўка “Гэты дзень мы набліжалі як маглі…”. На выставачных стэндах разгарнецца ўся гісторыя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дакументальныя звесткі і фотаздымкі падзей Вялікай Айчыннай вайны раскажуць пра вераломнае нападзенне, жорсткія баі, гераічныя подзвігі. На выстаўцы можна даведацца больш пра беспрэцэдэнтны па сваёй масавасці і ўпартасці супраціў акупацыі – партызанскі рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра вынікі адчайнай барацьбы за свабоду: аперацыя “Баграціён”, вызваленне 3 ліпеня 1944 года сталіцы Беларусі, прысваенне гораду Мінску ганаровага звання “Горад-герой”.

Фотадакументальную экспазіцыю дапоўняць сцягі з фондаў Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.


Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі "Атрыум" (3-ці паверх).
Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі "Гэты дзень мы набліжалі як маглі ..."

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам