Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
6 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на адкрыццё мастацкай выстаўкі ў межах міжнароднага фестывалю мастацтва “Арт-Мінск-2019”.
Маштабнае свята аб’яднае найбуйнейшыя выставачныя пляцоўкі сталіцы адзінай мэтай – падарыць яе жыхарам і гасцям асалоду ад мастацтва.
Экспазіцыя ў “алмазе ведаў” прадставіць работы ў розных тэхніках выяўленчага мастацтва майстроў без абмежаванняў па ўзросце і грамадзянстве.
Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).
Уваход на адкрыццё вольны, у астатні час – складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Азнаёміцца з выстаўкай можна да 19 жніўня 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Падчас працы выстаўкі магчымы змены ў экспазіцыі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.
Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі "Арт-Мінск-2019".