ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на самае галоўнае свята дзяцінства
Светлы дар
САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці

Запрашаем на самае галоўнае свята дзяцінства

Запрашаем на самае галоўнае свята дзяцінства
Іншыя мерапрыемствы
4 чэрвеня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае весела правесці час на мерапрыемстве “Свет дзяцінства – самы лепшы свет”, прысвечаным самаму галоўнаму святу дзяцінства – Міжнароднаму дню аховы дзяцей.

Дзеці змогуць прадэманстраваць музычныя і танцавальныя здольнасці ў гульні “Спыніце музыку”, праявіць кемлівасць і знаходлівасць, разгадваючы крыжаванку і ўдзельнічаючы ў конкурсах “Сараканожкі” і “Сонейка”.

З каляровай паперы, клею, кардону, нітак і пластыліну дзеці зробяць аб’ёмны выраб “Карагод сяброўства”. Самыя актыўныя і вясёлыя ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць памятныя прызы.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Партызанскі архіў: бібліятэка прэзентуе мультымедыйныя выданні

18.11.2019

19 лістапада а 16-й гадзіне ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў” – электроннага дакументальнага выдання “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год” – сумеснага праекта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мастак лірыкі і драмы

14.11.2019

З 14 лістапада па 3 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Мастак лірыкі і драмы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Вайнберга.

Таямніцы парыжскіх падмосткаў

14.11.2019

З 14 лістапада па 10 снежня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Таямніцы парыжскіх падмосткаў”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння выдатнага французскага жывапісца і графіка Анры дэ Тулуз-Латрэка (1864–1901).

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

06.11.2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Перамагчы дыябет!

13.11.2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Размова з адвакатам аб зваротах грамадзян

18.11.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



111