ГалоўнаяМерапрыемствыСпорт. Складальнікі перамог
Кароль містыфікацыі
Хутка II Еўрапейскія гульні. Як мы ўвайшлі ў 20-ку мацнейшых – даведаецеся на выстаўцы “Беларусь спартыўная”

Спорт. Складальнікі перамог

Спорт. Складальнікі перамог
Іншыя мерапрыемствы
30 красавіка – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
2-гі паверх (кальцавы калідор)
Месца правядзення

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Спорт. Складальнікі перамог” адкрыта ў межах выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”, прымеркаванага да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Спорт – арганізаваная па вызначаных правілах дзейнасць людзей, якая падразумявае супастаўленне іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўка да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе. Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы.

Першы раздзел выстаўкі “Навука перамагаць” змяшчае навуковыя, навукова-метадычныя выданні па эканоміцы, адміністраванні, культуры спорту. У раздзеле таксама сабраны кнігі па спартыўнай медыцыне, спартыўным харчаванні, псіхалагічнай і фізічнай падрыхтоўцы спартсменаў да вышэйшых дасягненняў.

Назва наступнага раздзела экспазіцыі – “Кніга-трэнер” – гаворыць сама за сябе. Акрамя аднайменнай калекцыйнай кніжнай серыі, у ім прадстаўлены добра ілюстраваныя выданні з правіламі, праграмамі фізічнай падрыхтоўкі, стратэгіямі і тактыкай авалодання такімі відамі спорту, як футбол, хакей, бег, плаванне, тэніс, гольф і інш. Прадстаўлены і аўтарскія трэніровачныя методыкі.

Назвай цэнтральнага раздзела стала вядомая цытата “О, спорт! Ты – свет!” ініцыятара арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў П’ера дэ Кубертэна. У раздзеле сабраны матывацыйныя цытаты і кнігі вядомых асоб – спартсменаў, філосафаў, паэтаў, пісьменнікаў – пра волю, дух, імкненне да перамог, карысць фізічных нагрузак.

Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць убачыць фотаздымкі сапраўднай легенды спартыўнай фатаграфіі Льва Барадуліна і мастацкую работу ў стылі pop-up book навучэнца Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў А. Войціка з выявай часткі галоўнага праспекта Мінска.

Апошні раздзел выстаўкі “Гісторыі пра спорт” змяшчае тэматычныя навукова-папулярныя, біяграфічныя і літаратурна-мастацкія выданні пра Алімпійскія гульні, вядомых спартсменаў і асобныя віды спорту. Прадстаўлены серыі “Библиотека спортивной прозы” і “Спорт и личность”.

Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат распавесці як пра сацыяльныя змены ў грамадстве наогул, так і пра сутнасць спорту ў прыватнасці.


Выстаўка размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 30 красавіка да 31 студзеня 2020 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам