ГалоўнаяМерапрыемствыНасустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі
ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва
Святочнае мерапрыемства да Дня Перамогі

Насустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі

Насустрач перамозе: праект да 75-годдзя вызвалення Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
3 мая – 8 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум”
Месца правядзення

3 мая ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё праекта “Насустрач перамозе”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні значнай юбілейнай даты праект арганізоўвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (НАРБ).

Наведвальнікаў чакаюць кніжная і мастацкая экспазіцыі, якія адлюстроўваюць подзвіг і ахвяру беларускіх партызан і мясцовых жыхароў на шляху да мірнага жыцця.

У кніжную экспазіцыю “Лясная песня” ўвайшлі навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія выданні, выяўленчыя матэрыялы і дзённікі брыгад з фондаў НАРБ і НББ. На выстаўцы прадстаўлены навуковыя артыкулы беларускіх і расійскіх гісторыкаў пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўспаміны і артыкулы ветэранаў партызанскага руху і вядомых дзяржаўных дзеячаў БССР. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ролі вызваленчага руху беларускага народа ў перамозе над фашызмам, захаванню памяці аб паўсядзённым жыцці і баявых буднях партызан Беларусі.

Уменне бачыць, жаданне жыць – вось дзякуючы чаму беларусы вытрымалі ўсе нягоды жудаснай вайны. Мастацкая экспазіцыя “Насустрач перамозе” носіць назву агульнага праекта і арганізавана ў адпаведнасці з ім.

Наведвальнікаў чакаюць баявыя лісткі, карты баявых дзеянняў, планы мясцовасцей, замалёўкі ў розных тэхніках (графічныя, акварэльныя), ілюстрацыі да запісаў з дзённікаў брыгад – па-мастацку апрацаваныя матэрыялы з фондаў НАРБ, якія ілюструюць не толькі памкненні і мары, але і здольнасці ўдзельнікаў вайны – партызан і мірных жыхароў. Нават у суровыя, цяжкія часы яны знаходзілі месца ў сваім жыцці для творчасці і імкнуліся да прыгожага – у слове, вобразе, выяве.


Азнаёміцца з выстаўкай можна да 8 верасня 2019 г. у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра адкрыццё праекта “Насустрач перамозе”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам