ГалоўнаяМерапрыемствыЗнак і сэнс шукаем разам з мастаком Фёдарам Шурмялёвым
Не прапусці! Гэту Бібліяноч ты запомніш надоўга...
Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор

Знак і сэнс шукаем разам з мастаком Фёдарам Шурмялёвым

Знак і сэнс шукаем разам з мастаком  Фёдарам Шурмялёвым
Іншыя мерапрыемствы
18 красавіка – 4 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

18 красавіка ў бібліятэцы адкрылася выстаўка графікі Фёдара Шурмялёва “Знак і сэнс”.

Фёдар Шурмялёў – член Беларускага саюза мастакоў, выпускнік мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “графіка” (2017), магістр мастацтвазнаўства (2018).

Здавалася б, для Фёдара Шурмялёва ўсё толькі пачынаецца. Аднак ужо сёння мастак можа пахваліцца і міжнародным прызнаннем, і прыстойным багажом высока ацэненых работ.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Фёдар Шурмялёў прадстаўляе выстаўку, якая аб’ядноўвае работы з розных серый, звязаныя скразным жаданнем асэнсаваць рэчаіснасць, убачыць і зразумець яе знакі. На выстаўцы – кніжныя ілюстрацыі і асобныя графічныя работы мастака.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з серыяй літаграфій і лінагравюр “Пераезд”, “Стыхіі Зямлі”, “Старажытнагрэчаскія міфы аб знаках Задыяка” і інш. Экспануюцца асобныя афорты-ілюстрацыі да кніг “Тэсей і Мінатаўр”, “Ясон і Медэя” і інш. Аўтар уздымае самыя няпростыя пытанні: экалогія, сэнс жыцця, творчасць, самаўсведамленне.
Наведаць выстаўку можна да 4 чэрвеня 2019 г. у галерэі “Панарама” (22-гі паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

07.09.2021

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.



Бібліятэкарам