ГалоўнаяМерапрыемствыНотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор
Знак і сэнс шукаем разам з мастаком Фёдарам Шурмялёвым
Заняткі "Партрэт першадрукара" на фестывалі "Горад і кнігі"

Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор

Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор
Іншыя мерапрыемствы
16 – 21 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Учора, 15 красавіка, адбылася сапраўдная культурная катастрофа – пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі. Гэты гатычны храм з’яўляецца не толькі сімвалам французскай сталіцы, але таксама скарбам сусветнай культуры. Людзі з усяго свету ехалі ў Парыж, каб паглядзець на гэты архітэктурны шэдэўр. Ён прывабліваў шматлікіх мастакоў і пісьменнікаў.

Лёс сабора на працягу стагоддзяў складваўся па-рознаму. Ён неаднаразова разбураўся і ўзводзіўся нанова. У XIX ст. храм знаходзіўся ў такім дрэнным стане, што ставілася пытанне пра яго знос. Выратаванню сабора ад руйнавання і здабыццю славы шмат у чым спрыяў аднайменны гістарычны раман Віктора Гюго, апублікаваны ў 1831 г. У 1841 г. пачалася рэстаўрацыя храма, якая працягвалася больш за 20 гадоў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы, якія даюць уяўленне пра выгляд сабора ў XVIII–XIX стагоддзях. Сёння, 16 красавіка, у музеі кнігі адкрываецца выстава ў знак салідарнасці і спачування, прысвечаная сабору Парыжскай Божай Маці. На ёй можна будзе пабачыць выданні 1830-х гг. славутага рамана В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер’ёна 1850-х гг., выявы інтэр’ераў сабора з каранацыйнага альбома Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на карце Парыжа 1734 г. і інш.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 мая 2019 г.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам