ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб садаводчых таварыствах і дачных участках
Заняткі "Партрэт першадрукара" на фестывалі "Горад і кнігі"
Мерапрыемствы да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

Размова з адвакатам аб садаводчых таварыствах і дачных участках

Размова з адвакатам аб садаводчых таварыствах і дачных участках
Іншыя мерапрыемствы
17 красавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

17 красавіка адбудзецца бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Аб садаводчых таварыствах і дачных участках”.

Летні перыяд многія праводзяць на сваіх зямельных участках, якія ў большасці выпадкаў размяшчаюцца ў садаводчых таварыствах. Аднак падчас адпачынку людзям не варта забываць аб тым, што яны з’яўляюцца членамі гэтых таварыстваў і павінны прымаць актыўны ўдзел у іх дзейнасці, а таксама выконваць шэраг абавязкаў.

На актуальныя пытанні, звязаныя з фарміраваннем, дзяржаўнай рэгістрацыяй, рэарганізацыяй і ліквідацыяй садаводчага таварыства; вырашэннем спрэчак у садаводчым таварыстве; правіламі размяшчэння будынкаў і расліннасці на дачным участку (якія нормы пры будаўніцтве неабходна выконваць? што можна будаваць? ці трэба атрымліваць дазвол на будаўніцтва і рэгістраваць пабудовы?), адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Несцяровіч Ірына Эдуардаўна.

Па дадзенай тэме будзе падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b).


Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68; 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ірынай Несцяровіч.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам