ГалоўнаяМерапрыемствыНаперад па дарозе здароўя
100 гадоў Міжнароднай арганізацыі працы: забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці і дастойнай працы
Адчуванне шчасця

Наперад па дарозе здароўя

Наперад па дарозе здароўя
Іншыя мерапрыемствы
1 – 26 красавіка
Дата правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 па 26 красавіка запрашаем на выстаўку “Наперад па дарозе здароўя”, якая праходзіць у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Здароўе – гэта тая вялікая каштоўнасць, якой прырода надзяліла чалавека. Менавіта ад яго залежыць наш фізічны і псіхалагічны стан, працаздольнасць і жаданне радавацца жыццю.

Для кожнага чалавека здароўе заўсёды знаходзіцца ў прыярытэце. Але не заўсёды лад і ўмовы жыцця даюць магчымасць яго захаваць. З мэтай прыцягнення ўвагі людзей да праблем захавання здароўя ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) была вылучана ідэя аб Сусветным дні здароўя і заснаваны Сусветны дзень здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе ўступіў у сілу Статут СААЗ.

На выстаўцы прадстаўлена шмат карысных кніг і часопісаў, якія дапамогуць вам быць бадзёрымі і здаровымі. Мы навучым верыць у сябе, правільна харчавацца і дапамагаць свайму целу быць заўсёды ў тонусе.

Час работы выстаўкі:

пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам