ГалоўнаяМерапрыемствыСусвет дабрыні
Фінішуе фотапраект “Я сэрцам бачу”
Не ведаеце, дзе і як шукаць сваіх продкаў? Запрашаем на навукова-практычны семінар

Сусвет дабрыні

Сусвет дабрыні
Іншыя мерапрыемствы
22 сакавіка – 23 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 22 сакавіка па 23 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сусвет дабрыні”, прымеркаваная да 70-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка, сцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015) Уладзіміра Пятровіча Саламахі.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў са шматлікімі зборнікамі празаіка: першай кнігай “На ўзмежку радасці”, кнігамі апавяданняў і аповесцей “Заўтра ў дарогу”, “Кавалёк – лесавая былінка”, “Цяпло чужога сэрца”, “Прывід у скураным крэсле”, “Апазнаецца асоба мужчыны…”, “І няма шляху чужога”, “Сустрэчы без расставанняў” і інш. Творы Уладзіміра Саламахі друкуюцца ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Работніца і сялянка”, “Наш современник”.

Плённа працуе аўтар і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, пра што сведчаць прадстаўленыя на выстаўцы кнігі “Званыя і выбраныя”, “Сусвет дабрыні”, “Літаратура: застаецца сапраўднае”, а таксама прадмовы да кніг С. Квіткевіча, У. Гаўрыловіча, І. Сяргейчыка, Т. Цвіркі і інш., артыкулы ў часопісах “Полымя” розных гадоў.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам