ГалоўнаяМерапрыемствыНе ведаеце, дзе і як шукаць сваіх продкаў? Запрашаем на навукова-практычны семінар
Сусвет дабрыні
Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне

Не ведаеце, дзе і як шукаць сваіх продкаў? Запрашаем на навукова-практычны семінар

Не ведаеце, дзе і як шукаць сваіх продкаў? Запрашаем на навукова-практычны семінар
Іншыя мерапрыемствы
27 сакавіка
Дата правядзення
16.00–18.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

27 сакавіка ў бібліятэцы пройдзе навукова-практычны семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГБА).

Вядома, што асноўныя крыніцы па генеалогіі ў нашай краіне сканцэнтраваныя ў НГАБ у Мінску і НГАБ у Гродна, але значная частка каштоўных дакументаў захоўваецца ў бібліятэках, музеях, прыходскіх архівах і нават у прыватных калекцыях. Адной з задач семінара з’яўляецца папулярызацыя рукапісных скарбаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе захоўваецца істотная, але пакуль мала вядомая шырокім колам даследчыкаў, калекцыя дакументаў генеалагічнага характару першай паловы XVIII – пачатку ХХ ст. Гэта пераважна метрычныя кнігі аб нараджэннях, шлюбах і пахаваннях з праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх храмаў розных куткоў Беларусі.

На семінары з дакладамі выступяць:

Лісейчыкаў Д.В., кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГАБ.
Тэма: "Архівы і генеалагічны бум: дзе і як шукаць сваіх продкаў".

Урублеўскі В.В., кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара тэматычных даследаванняў і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГАБ.
Тэма: "Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе".

Глінскі Я.С., загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГАБ.
Тэма: "Фальсіфікацыі генеалагічных дакументаў: як выявіць старажытную падробку?"

Сцебурака А.М., загадчык НДА кнігазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Тэма: "Рукапісныя крыніцы па генеалогіі ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Пасля дыскусіі плануецца наведванне тэматычнай выстаўкі ў чытальнай зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў (пам. 348).

Уваход на мерапрыемства – бясплатны (па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 81.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.




Бібліятэкарам