ГалоўнаяМерапрыемствыАсноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі
Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”
Танец, святло і гармонія

Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі

Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі
Іншыя мерапрыемствы
12 сакавіка – 14 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
3-гі паверх (кальцавы калідор)
Месца правядзення

З 12 сакавіка па 14 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжная выстаўка “Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі”, прысвечаная 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Беларусь – краіна з даўняй прававой гісторыяй. Да выдатных помнікаў прававой, літаратурнай і моўнай культуры беларусаў з поўнай падставай варта аднесці Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, а першая канстытуцыя, якая дзейнічала на нашых землях, была прынята ў 1791 годзе. Яна ўсяго на 4 гады маладзейшая за Канстытуцыю ЗША і першая ў Еўропе.

25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – знакавая падзея ў сучаснай гісторыі краіны. Канстытуцыя – прымета развітога, свабоднага грамадства, еўрапейскай дзяржавы. Дзеючы Асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы. Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гарантуе стабільнасць і дабрабыт у грамадстве, забеспячэнне дастойных умоў жыцця грамадзян.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 70 дакументаў. Сярод экспанатаў – выданні, прысвечаныя станаўленню беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, выданні Асноўнага закона нашай краіны на працягу XX стагоддзя. Асобнымі часткамі выдзелены Статут Вялікага Княства Літоўскага і Канстытуцыя 3 мая 1791 года, прынятая Чатырохгадовым сеймам Рэчы Паспалітай. Таксама прадстаўлены выданні аб канстытуцыйным праве Беларусі.

Дзякуючы супрацоўніцтву з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на выстаўцы таксама экспануюцца такія каштоўныя дакументы, як арыгінал прысягі і ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, копіі пратаколаў пасяджэння рабочай групы Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і іншых афіцыйных дакументаў, якія дэманструюцца ўпершыню, а таксама фотаархіў, які складаецца з тэматычных фотаздымкаў. Асобныя раздзелы выстаўкі прысвечаны гісторыі нашай краіны і сучаснаму жыццю Беларусі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 86.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам