ГалоўнаяМерапрыемствыМагія акварэлі на выстаўцы “Акваканцэпт”
Са святам, мілыя дамы!
Майстар-клас для дзяцей па дэкаратыўным модульным маляванні

Магія акварэлі на выстаўцы “Акваканцэпт”

Магія акварэлі на выстаўцы “Акваканцэпт”
Іншыя мерапрыемствы
14 сакавіка – 24 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

14 сакавіка ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё выстаўкі акварэлі “Акваканцэпт”.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і арт-студыя “Аквавір” – група мастакоў-акварэлістаў, школа-клуб мастака Уладзіміра Іванавіча Рынкевіча, якая больш за 10 гадоў збірае ўсіх, хто любіць назіраць творчы працэс і ўдзельнічаць у стварэнні акварэльнага ладу.

Экспазіцыя аб’ядноўвае акварэльныя творы розных тэматычных і стылістычна-вобразных напрамкаў. Мастакі пераасэнсоўвалі гармонію бачнага свету і матэрыялізавалі аўтарскую вобразную ідэю спецыфічнымі сродкамі акварэлі. Погляд на свет, дзе матэрыяльныя і духоўныя аспекты быцця ўспрымаюцца як цэласная філасофская субстанцыя, абуджае асацыятыўнае мысленне гледача, дае волю фантазіі, патрабуе ад творцы выкарыстання арыгінальнай іншасказальнай мовы адлюстравання.

Мастацка-вобразная ідэя выставачнай экспазіцыі аб’ядноўвае незвязаныя, на першы погляд выпадковыя эпізоды жыцця, дзіўныя прыродныя з’явы і трывіяльныя аб’екты рэчаіснасці, якія не маюць прамой, бачнай узаемазалежнасці, але непарыўна аб’яднаны сваёй непасрэднай далучанасцю да сферы інтэлекту і пачуццяў, духоўнага поля сацыяльнага жыцця.


Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Азнаёміцца з экпазіцыяй можна да 24 красавіка 2019 г.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 81 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі "Акваканцэпт"

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам