Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 4 па 27 сакавіка запрашаем на выстаўку “Вясною зачараваныя”, якая праходзіць у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).
Вясна – не проста адна з пор года, гэта новае жыццё! Чароўная пара, калі ажывае прырода, грэе ласкавае сонца, радасна спяваюць птушкі, усё вакол рунее, квітнее і пахне.
Вясну немагчыма не любіць. Яна дорыць жыццё і надзею на шчасце, ды што там казаць, вясна – гэта і ёсць шчасце!
Паэты, пісьменнікі, мастакі вельмі тонка адчуваюць энергію і жыццёвую сілу гэтай пары года і ствараюць выдатныя творы.
Атмасфера вясны і новага жыцця напаўняе нашы душы, узнімае настрой і акрыляе ўсіх светлымі пачуццямі, любоўю і пяшчотай.
Нездарма менавіта ў гэты час мы адзначаем Міжнародны жаночы дзень, свята, напоенае водарам кветак. Паўсюль чуваць кампліменты і прызнанні ў каханні, якія славяць непаўторнасць жаночай прыгажосці і чароўнасці.
Наведайце выстаўку “Вясною зачараваныя” – і мы напоўнім вясновым настроем вашы сэрцы!
Час работы выстаўкі:
пн.–чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.