ГалоўнаяМерапрыемствыЯго песні ў сэрцах, у памяці
Дзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Каляды
“Трэба дома бываць часцей...”

Яго песні ў сэрцах, у памяці

Яго песні ў сэрцах, у памяці
Іншыя мерапрыемствы
4 студзеня – 12 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

C 4 студзеня па 12 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго песні ў сэрцах, у памяці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Уладзіміравіча Алоўнікава.

Уладзімір Алоўнікаў (1919–1996) адносіцца да плеяды кампазітараў, якія вызначалі мастацкае аблічча беларускай песні ў пасляваенны перыяд. Творчасці кампазітара ўласціва змястоўнасць, актуальнасць тэм. Яго музыка, шчырая і душэўная, стрыманая і строгая, мужная і праўдзівая, атрымала водгук у слухачоў, увайшла ў рэпертуар прафесійных і самадзейных калектываў.

Працаваў кампазітар у жанрах сімфанічнай, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Шырокую вядомасць У. Алоўнікаву прынеслі песні (“Песня пра Брэсцкую крэпасць”, “Песня аб Мінску”, “Лясная песня”). Пачатковы матыў адной з іх – “Радзіма, мая дарагая” – стаў пазыўнымі Беларускага радыё. Сярод твораў іншых жанраў вызначаюцца эскіз “Куранты Брэсцкай крэпасці”, сюіта “Песні міру”, “Урачыстая прэлюдыя”, араторыя “Партызанскія песні”, хоры, рамансы, музыка для дзяцей, музыка да спектакляў і кінафільмаў, у ліку якіх “Міколка-паравоз”, “Дзяўчынка шукае бацьку”, “Балада пра маці”. Яснасць мастацкай задумы, дбайны адбор музычных сродкаў, увага да дэталяў, добрае адчуванне формы – вось асноўныя рысы творчасці Уладзіміра Алоўнікава.

Усяго выстаўка налічвае больш за 80 дакументаў. Сярод прадстаўленай літаратуры – зборнікі песень “Вечной славы огонь”, “Памяць сэрца”, “Споём друзья, споём”, зборнік п’ес “Беларускія ўзоры” для аркестра беларускіх народных інструментаў, п’есы для духавога аркестра і аркестра баянаў, песня-марш “Мой Мінск”, сімфанічныя паэмы “Нарач” (фрагмент) і “Партызанская быль”, кантата памяці Марата Казея і інш. Студэнтаў кампазітарскіх аддзяленняў музычных вышэйшых навучальных устаноў зацікавіць вучэбны дапаможнік У.У. Алоўнікава “Правила и техника сочинения контрапункта строгого письма”.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы, якія даюць магчымасць праслухаць творы Уладзіміра Алоўнікава, а таксама кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў аб жыцці і творчасці кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам