ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава” да 90-гадовага юбілею пісьменніка
Першы рамантык
Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі

Выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава” да 90-гадовага юбілею пісьменніка

Выстаўка “Каўчэг Чынгіза Айтматава” да 90-гадовага юбілею пісьменніка
Іншыя мерапрыемствы
12 снежня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

12 снежня ў гонар 90-гадовага юбілею Чынгіза Айтматава Нацыянальная бібліятэка сумесна з Пасольствам Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адкрывае кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Каўчэг Чынгіза Айтматава”.

“А пасля смерці смерці няма...”.
Чынгіз Айтматаў, “Плаха” (1982).

У 2008 годзе свет страціў таленавітага кіргізскага і рускага пісьменніка і сцэнарыста. “Бывай, Гульсары!”, “Джаміля”, “Белый пароход”, “Пегий пес, бегущий краем моря”, “Плаха” – літаратурная спадчына Чынгіза Айтматава, поўная нацыянальных міфаў і легенд, заваявала сэрцы чытачоў у самых розных кутках зямлі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены творы Чынгіза Тарэкулавіча, сярод якіх проза, перакладзеная на беларускую мову, а таксама літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка. Кніжную экспазіцыю дапоўніць разнастайны ілюстрацыйны матэрыял.

На мерапрыемстве будзе прадстаўлены дар Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі: бібліяграфічная энцыклапедыя “Вселенная Айтматова”, зборнік твораў Чынгіза Айтматава “Белый дождь”, і чатыры часткі відэапераказу эпасу “Манас”.

На цырымоніі адкрыцця госці мерапрыемства змогуць азнаёміцца ​​з перасоўнай фотавыстаўкай “Айтматаў – дыпламат” Пасольства Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.


Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Запрашаем наведаць выстаўку да 10 студзеня 2019 г. у кальцавым калідоры 3-га паверха.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра адкрыццё кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Каўчэг Чынгіза Айтматава".

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам