ГалоўнаяМерапрыемствыНамалюй свае правы: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў
Па старонках вялікага жыцця
Майстар-клас па лепцы з салёнага цеста

Намалюй свае правы: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў

Намалюй свае правы: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў
Іншыя мерапрыемствы
6–20 снежня
Дата правядзення
галерэя “Мабільная” (3-ці паверх)
Месца правядзення

Напярэдадні дня нараджэння найважнейшага гістарычнага дакумента ў бібліятэцы пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выстаўкі – конкурсу малюнка “Намалюй свае правы. 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека”.

Галоўная мэта конкурсу – паглыбленне ведаў вучняў аб правах чалавека, выхаванне павагі да праў і свабод, развіццё дзіцячай творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў.

У заключным рэспубліканскім этапе прынялі ўдзел больш за 500 канкурсантаў ад 6 да 17 гадоў. Журы разглядала работы ў дзвюх намінацыях – “Жывапіс” і “Графіка”. Малюнкі адлюстроўвалі як розныя артыкулы дэкларацыі, так і асобныя правы чалавека – грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя.

Арганізатарамі выстаўкі-конкурсу выступіла Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


Мерапрыемства пачнецца 6 снежня ў а 12-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Ад 7 снежня выстаўка будзе экспанавацца ў галерэі “Мабільная” (кальцавы калідор 3-га паверха).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра цырымонію ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу малюнка "Намалюй свае правы. 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека".

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам